30 сакавіка ў Варшаве - Канцэрт салідарнасці з Беларусcю і Тыбетам


У бліжэйшую нядзелю, 30 сакавіка, а 18-й на Варшаўскім Замкавым пляцы адбудзецца канцэрт “Салідарныя з Беларуссю”. Побач з вядомымі польскімі артыстамі на сцэне з’явяцца Лявон Вольскі, Руся, Зьміцер Вайцюшкеівч і Аляксандр Памідораў.

Падчас канцэрту будзе арганізаваны збор сродкаў для Гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа. “Мы робім гэта, каб беларусы пабачылі, што мы побач. Канцэрт будзе транслявацца праз Белсат, таму яго змогуць паглядзець і ў Беларусі” - заявіла Катажына Чапутовіч з арганізацыі “Wolna Bialorus”.

На канцэрце будуць прысутнічаць тыбецкія манахі. Ім будзе прысвечаная апошняя песня. Польскія праваабаронцы заклікаюць прыйсці на канцэрт з беларускімі і тыбецкімі сцягамі і з аранжавымі павязкамі на галовах (колер вольнага Тыбету).

Апрача таго, палякі і беларусы могуць сфатаграфавацца з лёзунгамі “Свабода Тыбету” і змясціць здымак на інтэрнэт-старонцы jestesmyprzeciw.gazeta.pl.

"Metro"