30 ліпеня долар падаражэў на 9 рублёў, а еўра патаннеў на 118

У чацвер, 30 ліпеня, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Долар падаражэў на 9 рублёў — да 15 221, курс еўра знізіўся на 118 рублёў і складае 16 698, курс расійскага рубля падрос з 254,22 да 257,89 беларускага рубля.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,38%.

Нагадаем, у сераду, 29 ліпеня, долар падаражэў на 12 рублёў — да 15 212, курс еўра вырас на 21 рубель і складаў 16 816, курс расійскага рубля падрос з 251,67 да 254,22 беларускага рубля.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі