Вы тут

30 гадоў таму ў Беларусі прынялі Дэкларацыю аб суверэнітэце

Гэта быў важкі крок да сапраўднай незалежнасці / З архіву Bymedia.net

30 гадоў таму, 27 ліпеня 1990-га, Вярхоўны савет БССР прыняў Дэкларацыю аб суверэнітэце рэспублікі. Тады Беларусь рэальнай незалежнасці не атрымала, паколькі СССР праіснаваў яшчэ паўтара года. Аднак дакумент заклаў асновы сучаснага дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь. 25 жніўня 1991 года дэпутаты парламента надалі Дэкларацыі статус канстытуцыйнага закона. Гэта быў яшчэ адзін крок да незалежнасці. Праз некалькі месяцаў у Віскулях у Белавежскай пушчы лідары Беларусі, Расіі і Украіны падпісалі знакамітыя пагадненні, якія скасоўвалі Савецкі Саюз. Наша краіна стала незалежнай дзяржавай.

Да 1996 года менавіта 27 ліпеня ў нашай краіне адзначалі Дзень незалежнасці РБ. Аляксандр Лукашэнка ініцыяваў перанос яго на 3 ліпеня — дзень вызвалення Мінска ад нямецкіх акупантаў у 1944 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.