3 сакавіка курс долара вырас на 87 рублёў, курс еўра — на 116

3 сакавіка курс долара вырас на 87 рублёў, курс еўра — на 116

У чацвер, 3 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 87 рублёў і складае 21 362, курс еўра вырас на 116 — да 23 210 рублёў, курс расійскага рубля таксама павялічыўся — з 288,85 да 289,66 беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,39%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 2 сакавіка, курс долара знізіўся на 2 рублі і складаў 21 275, еўра знізіўся на 33 рублі — да 23 127, курс расійскага рубля вырас з 287,77 да 288,85 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі