28 красавіка курс долара знізіўся на 113 рублёў, курс еўра — на 73

28 красавіка курс долара знізіўся на 113 рублёў, курс еўра — на 73

У чацвер, 28 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 113 рублёў і складае 19 382, курс еўра знізіўся на 73 — да 22 002 рублёў, курс расійскага рубля цяпер складае 297,96 беларускага (раней — 299,08).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,42%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 27 красавіка, курс долара ЗША знізіўся на 173 рублі і складаў 19 495, курс еўра патаннеў на 88 і складаў 22 075 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 295,93 да 299,08 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі