27 жніўня на таргах курсы долара і еўра зноў знізіліся

У чацвер, 27 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы праходзяць чарговыя таргі. Яны яшчэ працягваюцца, аднак тэндэнцыя відавочная. Як і ўчора, на таргах курс долара зніжаецца — на 95 рублёў. Курс еўра зніжаецца больш істотна — на 395 рублёў. Курс расійскага рубля, наадварот, вырас — больш чым на 5 беларускіх рублёў.

Нагадаем, у сераду Нацбанк, паводле вынікаў таргоў, устанавіў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 136 рублёў і складаў 17 700. Еўра таксама патаннеў — на 118 — да 20 356 рублёў. Курс расійскага рубля вырас з 253,72 да 255,13.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі