Вы тут

27 снежня ў Беларусі падаражэлі долар і еўра

БЕЛТА

27 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША працягвае расці — з 2,0984 да 2,1065 беларускага рубля. Курс еўра таксама пабольшаў — з 2,3270 да 2,3433 беларускага рубля. Расійская валюта патаннела: сёння за 100 расійскіх даюць 3,3985 беларускага рубля (у чацвер — 3,3997).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,22%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.