Вы тут

27 лістапада рэзка панізіўся курс беларускага рубля

БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія прайшлі 27 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс беларускага рубля заўважна панізіўся.

Курс долара ЗША вырас — з 2,074 да 2,0957 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,2835 да 2,3106 беларускага рубля. Падаражэла і расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2804 беларускага рубля (у аўторак — 3,2386).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 1,21%. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.