26 траўня ў Беларусі чакаецца 30-34 градусы цяпла

Сіноптыкі папярэджваюць пра спёку, якая будзе панаваць у Беларусі на выходных і ў пачатку наступнага тыдня. Павышэнне 26 траўня тэмпературы паветра да 30-34 градусаў цяпла прынясуць паўднёва-заходнія вятры (толькі на поўначы краіны тэмпература - 27-29 градусаў). Уначы з пятніцы на суботу тэмпература паветра не апусціцца ніжэй за 12-18 градусаў.

27 траўня спякота не аслабее, толькі ў некаторых раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Чакаецца, што ў панядзелак і аўторак тэмпературны слупок падымецца да 30-34 градусаў цяпла.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі