Вы тут

26 лістапада ў Беларусі выраслі курсы ўсіх асноўных валют

БЕЛТА

26 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,0603 да 2,074 беларускага рубля. Курс еўра таксама працягвае расці — з 2,2691 да 2,2835 беларускага рубля. Курс расійскай валюты таксама ідзе ўгору: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2386 беларускага рубля (у панядзелак — 3,2314).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,42%. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.