25 траўня долар падаражэў на 90 рублёў, еўра патаннеў на 170

У панядзелак, 25 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя валютныя таргі, але толькі па расійскім рублі. Яго курс вырас з 288 да 289 беларускіх рублёў. Як інфармуе БЕЛТА, курсы долара і еўра сёння ўстанавіў Нацбанк. Долар падаражэў на 90 рублёў — да 14 410, курс еўра знізіўся на 170 — да 15 820 рублёў.

Нагадаем, у пятніцу, 22 траўня, долар патаннеў на 60 рублёў — да 14 320, курс еўра вырас на 10 рублёў — да 15 990 рублёў. Курс расійскага рубля знізіўся з 288,5 да 288 беларускіх рублёў. 

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі