23 сакавіка будуць судзіць Някляева і Статкевіча

23 сакавіка будуць судзіць Някляева і Статкевіча

20 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Мінска не прайшоў разгляд адміністрацыйных спраў Мікалая Статкевіча і Уладзіміра Някляева. Іх меліся судзіць за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, але паліыткі не з'явіліся ў суд.

Наступнае судовае пасяджэнне прызначылі на 23 сакавіка. Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на памочніцу старшыні Мінскага гарадскога суда Настассю Шыльвян

Статкевіч заяўляе, што ён ніякіх позваў не атрымліваў. Палітык не ведае, за што яго могуць выклікаць у суд. Раней паведамленні прыходзілі ў выглядзе эсэмэсак на мабільнік. Але за нявыплату штрафаў мабільнік у Статкевіча арыштавалі, так што тэлефона ў яго цяпер няма. Калі будзе афіцыйная позва — будзе размова, дадае палітык.

Не выключана, што Статкевіча і Някляева хочуць пасадзіць на суткі перад чарговым Днём Волі. Большасць астатніх лідараў вулічных акцыяў ужо асуджаныя на суткі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі