23 ліпеня чакаюцца дажджы і навальніцы па поўначы Беларусі

23 ліпеня чакаюцца дажджы і навальніцы па поўначы Беларусі

У пятніцу, 23 ліпеня, чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па поўначы краіны зранку і ўдзень пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні — уначы слабы, удзень умераны, месцамі па поўначы парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць 10-16 са знакам "плюс", месцамі будзе 7-9 цяпла. Удзень чакаецца ад +20 па поўначы да +28 па поўдні краіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі