23 красавіка ў Беларусі патаннелі долар і еўра

23 красавіка ў Беларусі патаннелі долар і еўра

Па выніках таргоў, якія адбыліся 23 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША паменшаў — з 2,4949 да 2,4687 беларускага рубля. Курс еўра таксама панізіўся — з 2,7028 да 2,6645 беларускага рубля. Падаражэла толькі расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2848 беларускага (у сераду — 3,2460).

Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,03%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі