Вы тут

23 чэрвеня абвесцяць прысуд філосафу Уладзіміру Мацкевічу

Уладзімір Мацкевіч / Еўрарадыё

23 чэрвеня будзе абвешчаны прысуд Уладзіміру Мацкевічу. Як паведамляюць яго паплечнікі, філосаф ужо выступіў з апошнім словам.

Абвяшчэнне прысуду адбудзецца ў 16:00 у Мінскім абласным судзе (вул. Свярдлова, 3). Яно пройдзе ў адкрытым рэжыме.

Сам суд над Мацкевічам быў закрытым. 

Як распавядала Еўрарадыё, Мацкевіча абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх);
361-1 (Стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем). Такой арганізацыяй называюць платформу народных прадстаўнікоў "Сход";
368 (Абраза на адрас кіраўніка дзяржавы).

За кратамі ён знаходзіцца з 4 жніўня 2021 года. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.