Вы тут

Прызначаная дата суда над філосафам Уладзімірам Мацкевічам

Уладзімір Мацкевіч / Еўрарадыё

Суд над філосафам і метадолагам Уладзімірам Мацкевічам пачнецца 9 чэрвеня, паведамляюць яго паплечнікі. Справу будзе разглядаць Мінскі абласны суд.

Мацкевічу выставілі абвінавачанні па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх);
361-1 (Стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем). Такой арганізацыяй называюць платформу народных прадстаўнікоў "Сход";
368 (Абраза на адрас кіраўніка дзяржавы).

Філосафа арыштавалі 4 жніўня 2021 года. У СІЗА ён знаходзіцца ўжо 10 месяцаў.

Дарэчы, 7 чэрвеня пачнецца суд над сацыёялагам Таццянай Вадалажскай — паплечніцай Мацкевіча. Яе затрымалі разам з Мацкевічам, але потым на 10 дзён выпусцілі на волю, пасля чаго зноў пасадзілі за краты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.