Вы тут

22 траўня ў Беларусі падаражэлі долар і еўра

На таргах 22 траўня ў Беларусі падаражэлі долар і еўра / БЕЛТА

22 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,3856 да 2,3986 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас — з 2,6156 да 2,6172 беларускага рубля. Расійская валюта наадварот патаннела: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3424 беларускага (у чацвер — 3,3645).

Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,17%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.