Вы тут

22 ліпеня ў Беларусі знізіліся курсы долара і расійскага рубля

22 ліпеня ў Беларусі вырас толькі курс еўра / БЕЛТА

22 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША зноў паменшаў — з 2,3879 да 2,3854 беларускага рубля. Курс еўра вырас — з 2,7344 да 2,7494 беларускага рубля. Расійская валюта патаннела: за 100 расійскіх сёння даюць 3,3672 беларускага (у аўторак — 3,3674).

Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,07%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.