22 чэрвеня долар падрос на 25 рублёў, а еўра патаннеў на 11

У панядзелак, 22 чэрвеня, Нацбанк устанавіў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Курс долара вырас на 25 рублёў — да 15 318, еўра патаннеў на 11 рублёў і складае 17 331, курс расійскага рубля вырас — з 282,67 беларускага рубля да 285,44.

Нагадаем, у пятніцу, 19 чэрвеня, курс долара знізіўся на 67 рублёў — да 15 293, еўра патаннеў на 122 рублі і складаў 17 342, курс расійскага рубля знізіўся — з 287,32 беларускага рубля да 282,67.

Фота: ByMedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі