21 жніўня долар і расійскі рубель у Беларусі зноў патаннелі
![21 жніўня долар і расійскі рубель у Беларусі зноў патаннелі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/valiuta-1907.jpg.webp?itok=VPjpln0u)
У панядзелак, 20 жніўня, па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае зніжацца — з 2,0480 да 2,0417 рубля, курс еўра зноў вырас — з 2,3371 да 2,3513 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,0380 (у панядзелак — 3,0498) беларускага.
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,16%.