21 ліпеня ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра

21 ліпеня ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра

Па выніках таргоў, якія прайшлі 21 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША працягвае зніжацца — з 2,3990 да 2,3879 беларускага рубля. Паменшаў і курс еўра — з 2,7469 да 2, 7344 беларускага рубля. Затое падаражэла расійская валюта: за 100 расійскіх сёння даюць 3,3674 беларускага (у панядзелак — 3,3362).

Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,24%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі