21 чэрвеня курс долара вырас на 15 рублёў, курс еўра — на 19

21 чэрвеня курс долара вырас на 15 рублёў, курс еўра — на 19

У аўторак, 21 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 15 рублёў і складае 19 742, курс еўра вырас на 19 — да 22 387 рублёў, курс расійскага рубля складае 307,74 беларускага (учора — 307,68).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,06%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 20 чэрвеня, курс долара знізіўся на 240 рублёў і складаў 19 727, курс еўра знізіўся на 97 — да 22 368 рублёў, курс расійскага рубля вырас — з 305,17 да 307,68 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі