21 чалавека эвакуявалі на пажары ў Мінску

21 чалавека эвакуявалі на пажары ў Мінску

Увечары 25 лістапада, каля 21-й гадзіны, мінскім ратавальнікам паведамілі пра пажар у шматпавярховым доме па вуліцы Казінца.

Прыбыўшы на месца выкліку, супрацоўнікі МНС пабачылі моцны дым. які ішоў з кватэры на дзявятым паверсе. У кватэры пражывае гаспадар — пенсіянер, яго жонка, дачка і ўнук. Самога гаспадара на момант пажару дома не было, а ўсе астатнія самастойна выйшлі з памяшкання да прыбыцця ратавальнікаў.

Супрацоўнікі МНС эвакуявалі з суседніх і вышэйшых кватэраў 21 чалавека, у тым ліку двое дзяцей.

Пажар быў ліквідаваны ў 21.35. Пацярпелых пры здарэнні няма.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала дзіцячае свавольства з агнём.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі