Вы тут

20 гадоў самаму буйному тэракту ў гісторыі чалавецтва

Нью-Ёрк, 11 верасня 2001 года / Reuters

Споўнілася 20 гадоў самаму буйному тэракту ў гісторыі чалавецтва. Амаль два дзясяткі тэрарыстаў з групоўкі Аль-Каіда на захопленых пасажырскіх самалётах атакавалі Нью-Ёрк і Вашынгтон. Два з іх пратаранілі вежы Сусветнага гандлёвага цэнтру, яшчэ адзін — будынак Пентагона. Чацвёрты самалёт разбіўся ў Пенсільваніі — мяркуецца, што пасажыры сарвалі планы тэрарыстаў атакаваць Белы дом ці кангрэс. Загінулі каля трох тысяч чалавек, большасць — у Сусветным гандлёвым цэнтры.

Пасля трагедыі 11 верасня 2001-га ЗША аб'явілі вайну сусветнаму тэрарызму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.