2 снежня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

2 снежня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

Па выніках таргоў, якія прайшлі 2 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША вырас — з 2,1086 да 2,1105 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,3207 да 2,3251 беларускага рубля. Патаннела толькі расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2767 беларускага рубля (у пятніцу — 3,2907).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют умацаваўся на 0,15%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі