19:08 На Віцебшчыне расце колькасць ВІЧ-інфікаваных жанчын і дзяцей

За мінулы год на Віцебшчыне значна вырасла колькасць ВІЧ-інфіцыраваных жанчын. Як вынік гэтага, павялічылася і колькасць інфіцыраваных немаўлят.  За 2006 год у вобласці нарадзілася 11 дзяцей, маці якіх з’яўляюцца носьбітамі вірусу імунадэфіцыту. Як адзначаюць у абласным аддзеле прафілактыкі СНІДу, за апошні час ВІЧ-інфекцыя даволі хутка пераходзіць з так званых “груп рызыкі” ў агульную папуляцыю насельніцтва.

Агульная колькасць дзяцей, якія нарадзіліся ад інфікаваных маці за перыяд назірання, складае 49 чалавек. Васьмі з іх ужо паставілі дыягназ — ВІЧ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі