19 верасня курсы ўсіх асноўных валют знізіліся

19 верасня курсы ўсіх асноўных валют знізіліся

У панядзелак, 19 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9524 да 1,9511 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,1943 да 2,1794. Курс расійскага рубля таксама зменшыўся: 100 расійскіх рублёў каштуюць 3,0044 беларускага (у пятніцу — 3,0051).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,24%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у пятніцу, 16 верасня, курс долара ЗША знізіўся — з 1,9574 да 1,9524 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,1972 да 2,1943, курс расійскага рубля вырас да 3,0051 беларускага за 100 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі