Вы тут

19 сакавіка ў Беларусі выраслі курсы ўсіх асноўных валют

БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія прайшлі 18 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША рэзка пайшоў угару — з 2,4413 да 2,5414 беларускага рубля. Вырас і курс еўра — з 2,6840 да 2,7640 беларускага рубля. Расійская валюта таксама падаражэла: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1806 беларускага (у сераду — 3,1575).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют аслабеў на 2,16%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.