Вы тут

19 лістапада беларускі рубель аслабеў адносна ўсіх асноўных валют

БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія адбыліся 19 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.  

Курс долара ЗША вырас — з 2,0455 да 2,0457 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,2629 да 2,2646 беларускага рубля. Падаражэла і расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2080 беларускага рубля (у панядзелак — 3,2070).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,04%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.