Вы тут

19 чэрвеня беларускі рубель падаражэў адносна ўсіх асноўных валют

19 чэрвеня курс беларускага рубля вырас адносна ўсіх асноўных валют / БЕЛТА

19 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША панізіўся — з 2,3817 да 2,3757 беларускага рубля. Курс еўра таксама паменшаў — з 2,6781 да 2, 6654 беларускага рубля. Патаннела і расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4215 беларускага (у чацвер — 3,4281).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют умацаваўся на 0,27%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.