18 траўня беларускі рубель умацаваўся адносна ўсіх асноўных валют
![18 траўня беларускі рубель умацаваўся адносна ўсіх асноўных валют](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kursy-2708.jpg.webp?itok=TK-ejR8-)
18 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША панізіўся — з 2,4462 да 2,4365 беларускага рубля. Курс еўра таксама ідзе наніз — з 2,6442 да 2,6334 беларускага рубля. Патаннела і расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3372 беларускага (у пятніцу — 3,3402).
Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,24%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.