Вы тут

18 лістапада ў Беларусі панізіліся курсы долара і расійскага рубля

БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія прайшлі 18 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.  

Курс долара ЗША зноў панізіўся — з 2,0478 да 2,0455 беларускага рубля. Курс еўра вырас — з 2,2576 да 2,2629 беларускага рубля. Патаннела расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2070 беларускага рубля (у пятніцу — 3,2063).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют умацаваўся на 0,04%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.