18 лістапада курс долара ўсталяваў новы рэкорд — 17 915 рублёў

18 лістапада курс долара ўсталяваў новы рэкорд — 17 915 рублёў

У сераду, 18 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 19 рублёў — да 17 915, еўра вырас на 22 рублі — да 19 084, курс расійскага рубля вырас з 273,43 да 276,20 беларускага.

Такім чынам, беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,47%.

Усяго пасля прэзідэнцкіх выбараў курс долара вырас на 713 рублёў. 11 кастрычніка курс быў 17 202 рубля.

Нагадаем, што ў аўторак, 17 лістапада, курс долара вырас на 7 рублёў — да 17 896, еўра патаннеў на 157 — да 19 062 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 269,17 да 273,43 беларускага.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі