Вы тут

18 чэрвеня ў Беларусі выраслі курсы долара і расійскага рубля

У Беларусі зноў падаражэлі долар і расійскі рубель / БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія адбыліся 18 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША працягвае павялічвацца — з 2,3812 да 2,3817 беларускага рубля. Курс еўра зніжаецца — з 2,6831 да 2,6781 беларускага рубля. Расійская валюта падаражэла: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4281 беларускага (у сераду — 3,4232).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,03%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.