Вы тут

17-гадовы віцяблянін на першым спатканні стрэліў у дзяўчыну з "пнеўматыкі"

Малады віцяблянін стрэліў у дзяўчыну на першым спатканні / pixabay.com

У Віцебску ў лякарню хуткай меддапамогі звярнулася 18 гадовая дзяўчына з ранай на правай назе. Медыкі выявілі, што гэта рана ад пнеўматычнага пісталета, і паведамілі ў міліцыю, паведамляе прэс-служба ГУУС Віцебскага аблвыканкама.

Высветлілася, што дзяўчына пазнаёмілася ў сацсетках з 17-гадовым юнаком. Пасля надоўгай перапіскі маладыя людзі дамовіліся пра спатканне каля Віцьбы. Падчас сустрэчы хлопец дастаў пнеўматычны пісталет і стрэліў у бок дзяўчыны.

На допыце юнак прызнаўся ў зробленым, але не змог патлумачыць прычыну свайго ўчынку. На яго пачалі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.