Вы тут

16 студзеня ў Беларусі патаннелі долар і расійскі рубель

БЕЛТА

16 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША панізіўся — з 2,1248 да 2,1247 беларускага рубля. Курс еўра наадварот вырас — з 2,3649 да 2,3692 беларускага рубля. Курс расійскай валюты паменшаў: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4523 беларускага (у сераду — 3,4582).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют умацаваўся на 0,04%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.