16 снежня ў Беларусі вырас толькі курс долара
![16 снежня ў Беларусі вырас толькі курс долара](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kursy-2708.jpg.webp?itok=TK-ejR8-)
16 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,1008 да 2,1051 беларускага рубля. Курс еўра панізіўся — з 2,3470 да 2,3467 беларускага рубля. Расійская валюта таксама патаннела: сёння за 100 расійскіх даюць 3,3548 беларускага рубля (у пятніцу — 3,3592).
Курс беларускага рубля адносна кошыка валют не змяніўся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.