16 кастрычніка ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра

16 кастрычніка ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра

У панядзелак, 16 кастрычніка, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі, па выніках якіх Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША працягвае зніжацца — з 1,9633 да 1,9580 беларускага рубля, курс еўра таксама ідзе наніз — з 2,3221 да 2,3083. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4267 беларускага (у пятніцу — 3,4098).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,04%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 13 кастрычніка курс долара ЗША знізіўся з 1,9677 да 1,9633 беларускага рубля, а курс еўра — з 2,3325 да 2,3221. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі