15:47 ДАІ і BOSCH правядуць сумесную акцыю

Упраўленне Дзяржаўтаінспекцыі і прадстаўніцтва нямецкага канцэрна "Бош" у Беларусі пачынаюць у Мінску сумесную акцыю пад назвай "Не перавышай!".
Яе асноўная мэта - заахвоціць аўтаўладальнікаў выконваць у горадзе хуткасныя рэжымы і ў цэлым правілы дарожнага руху.

Акцыя будзе праводзіцца да 16 сакавіка штодня на двух дарогах сталіцы - на праспектах Жукава і Ракасоўскага. На гэтых трасах будуць выстаўлены спецыяльныя знакі з устаноўленай хуткасцю руху 55 км/г і лагатыпам нямецкага канцэрна.

Усе кіроўцы, якія будуць вытрымліваць гэтую хуткасць, карыстацца рамянём бяспекі, мець у машыне знак аварыйнага прыпынку, аптэчку і вогнетушыцель і ўтрымліваюць машыну у належным тэхнічным стане, атрымаюць падарункі ад нямецкага вытворцы запчастак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі