15:37 У Парыжы адкрылі памятную дошку ў гонар Напалеона Орды

У цэнтры Парыжа адкрылі памятную дошку ў гонар беларускага мастака, пісьменніка, музыкі і педагога Напалеона Орды. Гэтая падзея адбылася ў рамках юбілейных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 200-годдзя з дня народзінаў Напалеона Орды, якія днямі прайшлі ў французскай сталіцы. Дошку ўсталявалі недалёка ад Опера Гарнье.

Нагадаем, юбілей Напалеона Орды быў унесены ў Спіс памятных датаў, у святкаванні якіх бярэ ўдзел ЮНЕСКА. Гэтаму папярэднічаў пошук архіўных матэрыялаў і перапіскі Орды, вызначэнне яго парыжскага дома, а таксама шматлікія ўзгадненні з дзяржструктурамі Францыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі