15 снежня ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

15 снежня ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

У чацвер, 15 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9548 да 1,9749 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 2,0817 да 2,0710. Курс расійскага рубля сёння знізіўся, за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2041 беларускага рубля (у сераду — 3,2159).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,04%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 14 снежня, курс долара ЗША вырас — з 1,9526 да 1,9548 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,0765 да 2,0817.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі