14:51 У Драгічынскім раёне праходзіць рэгіянальнае свята

У вёсцы Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці праходзіць рэгіянальнае свята фальклёрнага мастацтва «Вялікдзень». У ім бяруць удзел больш за 15 калектываў з Драгічынскага, Брэсцкага, Кобрынскага і Бярозаўскага раёнаў. Яны прадстаўляюць арыгінальныя велігодныя праграмы, а таксама фрагменты абрадаў іншых веснавых святаў народнага календара — «Гуканне вясны», «Вербная нядзеля» і «Юр’я».

У рамках фальклёрнага форума распачала працу рэгіянальная выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі