14:34 На наступным тыднi ў Беларусі выпадзе снег

Як паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, у першы дзень красавiка будзе сонечна i суха: тэмпература паветра ўначы ўсталюецца ад -2 да + 4 градусаў, удзень — 8—14 цяпла.
Цёплае i сухое надвор’е захаваецца i ў панядзелак. Тэмпературны фон уначы -3 — +3, удзень — 10—15 цяпла. Згодна з папярэднiмi прагнозамi сiноптыкаў, з аўторка ў краiне iстотна пахаладае.

Тэмпература паветра ўначы — ад -1 да +4, удзень — 4—10 цяпла. У найбольш халодныя днi тыдня (магчыма, гэта будзе серада i чацвер) дождж будзе iсцi ў чаргаваннi з мокрым снегам.

Тэмпература паветра ўначы можа дасягаць 2—7 марозу, а ўдзень толькi 1—6 цяпла.

Сiноптыкi лiчаць, што такiя пахаладаннi ў красавiку сустракаюцца даволi часта.

Паведамляе газета “Звязда”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі