14:32 На пасяджэнні ПАСЕ разгледзяць беларускае пытанне

Сёння ў рамках вясновай сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы ў Страсбургу пройдзе пасяджэнне спецыяльнага падкамітэта ПАСЕ па Беларусі.

Пра свой удзел у дыскусіі ўжо заявілі кіраўнік ПАСЕ Рэне ван дэр Ліндэн і дакладчык па Беларусі палітычнага камітэта ПАСЕ Андрэа Рыгоні.

На пасяджэнне запрошаны лідэры беларускай апазіцыі — Аляксандр Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька, Станіслаў Шушкевіч, Анатоль Ляўковіч і Валерый Ухналёў.

Адкрываючы 16 красавіка веснавую сесію ПАСЕ, Рэне ван дэр Ліндэн заявіў, што "еўрапейская супольнасць застанецца няпоўнай да тых часоў, пакуль Беларусь знаходзіцца па-за нашым агульным еўрапейскім домам".

"Я шчыра спадзяваўся, што канструктыўны падыход ПАСЕ і мой нядаўні візіт у Мінск выклічуць станоўчую рэакцыю беларускіх уладаў", — сказаў кіраўнік ПАСЕ, адзначыўшы пры гэтым, што ПАСЕ не можа ігнараваць арышты і затрыманні шматлікіх апазіцыйных актывістаў напярэдадні і падчас правядзення дэманстрацыі 25 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі