14 верасня долар патаннеў на 3 рублі, а еўра падаражэў на 86

14 верасня долар патаннеў на 3 рублі, а еўра падаражэў на 86

У панядзелак, 14 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 3 рублі — да 17 798, еўра падаражэў на 86 рублёў — да 20 184, курс расійскага рубля вырас з 261,57 да 261,86 беларускага.

У адносінах да кошыка валют беларускі рубель аслабеў на 0,17%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 11 верасня, курс долара знізіўся на 39 рублёў — да 17 801, еўра падаражэў на 139 рубель — да 20 098, курс расійскага рубля вырас з 260,36 да 261,57 беларускага.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі