Вы тут

14 траўня ў Беларусі вырас курс долара

У Беларусі сёння вырас толькі курс долара / БЕЛТА

13 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША працягвае расці — з 2,4463 да 2,4512 беларускага рубля. Курс еўра панізіўся — з 2,6523 да 2,6486 беларускага рубля. Патаннела і расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3197 беларускага (у сераду — 3,3250).

Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,03%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.