13:35 Неталерантныя падручнікі ў брытанскай школе

У адной з прыватных мусульманскіх школаў у Лондане знойдзеныя падручнікі, дзе хрысціяне называюцца “свіннямі”, габрэі “малпамі”, а адрозныя ад ісламу рэлігіі — “пустымі”. Пра гэта паведаміла ВВС. Дырэктар школы заявіў, што агучаныя цытаты вырваныя з кантэксту і што цытаваныя раздзелы, вучняў не выкладаліся.

Гэтая прыватная школа спансуецца з Саўдаўскай Аравіі, у ёй навучаецца 600 чалавек ва ўзросце ад 5 да 18 гадоў.

Пра ўсе гэтыя факты паведаміў звольнены са школы выкладчык. І ён сцвярджае, што ў мінулым годзе навучанне вялося менавіта па гэтых падручніках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі