13:19 Дэлегацыя Нідэрландаў байкатавала канферэнцыю ААН з-за Навумава

Дэлегацыя Нідэрландаў байкатавала канферэнцыю ААН па барацьбе з гандлем жанчынамі. Прычынай гэтага дэмаршу стала прысутнасць на ёй міністра ўнутраных спраў Беларусі Уладзіміра Навумава. Прэс-служба Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў сцвярджае, што такое рашэнне прыняў урад гэтай краіны. Яно грунтуецца на падазрэнні ў саўдзеле Навумава ў знікненнях шэрагу беларускіх дэмакратычных палітыкаў.

Нагадаем, канферэнцыя «Гандаль жанчынамі і дзяўчынкамі: вырашаем праблему разам» прайшла ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку 5 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі