13 ліпеня курс долара і расійскага рубля вырас, а еўра панізіўся

13 ліпеня курс долара і расійскага рубля вырас, а еўра панізіўся

У сераду, 13 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас з 2,0043 да 2,0046 беларускага рубля (20 046 старымі), курс еўра панізіўся з 2,2275 рубля да 2,2148 (22 148 старымі), 100 расійскіх рублёў у аўторак каштавалі 3,1333, а сёння — 3,1356 беларускага рубля (313,56 дадэнамінацыйных рублёў за 1 расійскі рубель).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,13%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак 12 ліпеня курс долара панізіўся з 2,0120 да 2,0043 беларускага рубля, курс еўра вырас з 2,2190 рубля да 2,2275, 100 расійскіх рублёў у панядзелак каштавалі 3,1342, а ў аўторак — 3,1333 беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі