13 красавіка беларускі рубель умацаваўся адносна ўсіх валют
![13 красавіка беларускі рубель умацаваўся адносна ўсіх валют](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kursy-0209.jpg.webp?itok=MJ6TALUn)
Па выніках таргоў, якія адбыліся 13 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Паменшаў курс долара ЗША — з 2,4752 да 2,4613 беларускага рубля. Курс еўра таксама панізіўся — з 2,7060 да 2,6963 беларускага рубля. Патаннела і расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3474 беларускага (у пятніцу — 3,3571).
Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,37%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.